Юрыст ТДА "Лекспатэнт" Дар'я Ландо выступіла мадэратарам на семінары асацыяцыi “БелБрэнд”
4 лютага 2020 года начальнік юрыдычнага аддзела кампанii Лекспатэнт Дар'я Ландо была запрошаная мадэратарам круглага стала «Бар'еры на шляху да камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці. Вопыт і перспектывы», арганізаванага Асацыяцыяй «БелБрэнд» сумесна са Стартап-цэнтрам пры Беларускім дзяржаўным універсітэце ў рамках адукацыйнага семінара «Камерцыялізацыя інтэлектуальнай уласнасці ў кантэксце інавацыйнага брэнд-менеджменту».
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі практыку прымянення нормаў аб камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, прааналізавалі звязаныя з камерцыялізацыяй пытанні праваўладальнікаў, выказаліся адносна варыянтаў вырашэння праблем, якія ўзнікаюць пры ўвядзенні аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў грамадзянскі абарот.
Фота прадастаўлена асацыяцыяй “БелБрэнд”