Архiў: Пума супраць Пудзеля
2 красавіка 2015 года была пастаўлена кропка ў спрэчцы паміж сусветна вядомым нямецкім вытворцам тавараў для спорту і дызайнерам адзення з Гамбурга, якая цягнулася некалькі гадоў.
Ісцец, уласнік агульнавядомага ў Германіі таварнага знака , які быў зарэгістраваны яшчэ ў 1991 годзе і выкарыстоўваецца для маркіроўкі спартыўнага адзення, запатрабаваў ануляваць таварны знак
, які ў 2006 годзе быў зарэгістраваны на тэрыторыі Германіі ў дачыненні да адзення, у прыватнасці для футболак.
Федэральны суд Германіі, пагадзіўшыся з першай і апеляцыйнай інстанцыямі, вынес рашэнне, паводле якога таварны знак, які ўяўляе сабой пародыю на таварны знак іншай асобы, што лічыцца агульнавядомым, павінен быць ануляваны.
Пры вынясенні рашэння Федэральны суд Германіі зыходзіў з таго, што таварныя знакі, якія параўноўваюцца, маюць пэўнае падабенства, аднак гэтае падабенства не настолькі вялікае, каб выклікаць змяшэнне, прадугледжанае Раздзелам 9 (1) № 2 Акта аб таварных знаках Германіі. Тым не менш, падабенства таварных знакаў было ацэнена як дастатковае для выкарыстання Раздзела 9 (1) № 3 згаданага нарматыўнага прававога акта, таму што менавіта дзякуючы такому падабенству адказчык нядобрасуменна карыстаецца адрознівальнай здольнасцю і рэпутацыяй агульнавядомага таварнага знака істца, атрымлівае праз гэта пэўную выгаду і дасягае такога ўзроўню ўвагі з боку спажыўцоў, які не быў бы дасягнуты ад выкарыстання ўласных брэндаў.
Такім чынам, было прызнана абгрунтаваным патрабаванне істца пра ануляванне аспрэчанага таварнага знака, паколькі ступень яго падабенства з таварным знакам істца стварае ў спажыўцоў асацыяцыі паміж двума гэтымі знакамі.
Довады адказчыка пра тое, што згодна з Асноўным законам Германіі ён валодае правамі на свабоду творчасці і выяўлення, а яго таварны знак з’яўляецца пародыяй на таварны знак істца, не былі ўзятыя пад увагу. Суддзі падкрэслілі, што ахова права на таварны знак гарантуецца Асноўным законам Германні і ў дадзеным выпадку з’яўляецца прыярытэтнай.