Люты. Электронны камп’ютар

Папярэднікам большасці сучасных камп’ютараў лічыцца электронны праграмуемы камп’ютар «ENIAC», распрацаваны ў ЗША. Ён быў створаны падчас Другой сусветнай вайны для разліку табліц стральбы (своеасаблівых інструкцый для наводчыкаў артылерыйскіх гармат). Праектаваўся «ENIAC» навуковымі супрацоўнікамі Пенсільванскага ўніверсітэта Джонам Экертам, Джонам Моклі і іх камандай. Праект доўгі час заставаўся засакрэчаным. І толькі 14 лютага 1946 года першы ў свеце камп'ютар «ENIAC» быў прадстаўлены шырокай публіцы.

 

Мастак: Ігар Рымашэўскі