Аўтаматычнае напаўненне дажджавой вадой бачка шклоамывальніка

17 студзеня ў свеце адзначаюць Дзень дзіцячых вынаходак. У гэты дзень нарадзіўся Бенджамін Франклін − палітык, навуковец, пісьменнік і вынаходнік. Першае вынаходства − ласты для рук − ён стварыў у 12 гадоў. У серыі публікацый мы хацелі б прыгадаць звыклыя і патрэбныя рэчы, вынайдзеныя дзецьмі.

Падлеткі з Германіі Даніэль (11 гадоў) і Лара (9 гадоў) Крон прыдумалі, як напаўняць бачок амывальніка аўтамабіля дажджавой вадой падчас руху. Ідэя ўзнікла ў часе сямейнай паездкі, калі ў аўтамабілі скончылася абмывальная вадкасць.

Вынаходствам дзяцей зацікавілася карпарацыя Ford. У аўтамабіль Ford S-Max MPV у аснову лабавога шкла былі ўсталяваныя гумовыя трубкі, якія збіралі дажджавую ваду ў рэзервуар. Тэставанне паказала, што за час руху аўтамабіля бачок напаўняецца дажджавой вадой менш як за 5 хвілін.

Магчыма, хутка вынаходства Даніэля і Лары з’явіцца на ўсіх аўтамабілях маркі Ford, што дазволіць эканоміць водныя рэсурсы.