Распачаты прыём заявак на ўдзел у 17-й Міжнароднай выставе юных вынаходнікаў!

Шаноўныя сябры!

Распачаты прыём заявак на ўдзел у 17-й Міжнароднай выставе юных вынаходнікаў (International Exhibition for Young InventorsIEYI), што гэтым разам адбудзецца анлайн у перыяд з 1 верасня па 31 кастрычніка 2021 г. на базе штаб-кватэры ў г. Тайбэй (Тайвань).

Упершыню выстава была зладжана Японскім інстытутам вынаходстваў і інавацый (JIII) у Токіа ў 2004 г. Пазней яна праходзіла на тэрыторыі Тайваня, Малайзіі, Індыі, Інданэзіі, Кітая, Нігерыі, В’етнама і Тайланда. Па рашэнні Міжнароднага форума садзейнічання вынаходніцтву (IFIP) арганізатарам конкурсу і адказным за кіраванне сакратарыята з’яўляецца Тайванская Асацыяцыя развіцця творчасці.

Як і шмат гадоў таму, сёння мэтай выставы з’яўляецца заахвочванне творчасці і вынаходлівасці ў дзяцей і падлеткаў з усяго свету. Яна дае ўдзельнікам унікальную магчымасць прадставіць свае вынаходствы і абмяняцца досведам з іншымі ўдзельнікамі з розных краін. Выстава заклікана забяспечыць годны ўзровень канкурэнцыі паміж юнымі талентамі, дапамагчы ім перадаць свае веды равеснікам, а таксама развіць паміж краінамі супрацоўніцтва ў галіне інавацый.

Юныя прадстаўнікі Расіі бяруць удзел у гэтай прэстыжнай выставе з 2017 г., іх распрацоўкі ўжо атрымалі высокія ацэнкі Міжнароднага журы, а ўдзельнікі былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі. Інфармацыя пра выставу шырока асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі.

У 2020 г. сваіх удзельнікаў прадставіла Украіна, а сёлета паступіла прапанова запрасіць на выставу і юныя таленты Рэспублікі Беларусь. На наш погляд, удзел у выставе беларускіх падлеткаў дазволіць не толькі ўзмацніць іх інтарэс да вынаходніцтва, але і будзе садзейнічаць паляпшчэнню іміджу нашай краіны на міжнародным рынку інтэлектуальнай уласнасці.

Для ўдзелу неабходна прайсці адборачны этап. Удзел бясплатны.

Патрабаванні да ўдзельніка:

  • узрост ад 6 да 18 гадоў (уключна);
  • веданне англійскай мовы не ніжэйшае за ўзровень intermediate.

Конкурс ладзіцца ў дзвюх узроставых групах:

  • ад 6 да 13 гадоў – Юніёры (Junior);
  • ад 14 да 18 гадоў – Майстры (Senior).

Навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій, каледжаў, а таксама іншых адукацыйных устаноў могуць прадставіць свае праекты як індывідуальна, так і ў складзе каманды з двух чалавек.

Умовы ўдзелу ў адборачным туры:

  • праект павінен адпавядаць адной з шасці тэматычных катэгорый: барацьба са стыхійнымі бедствамі; адукацыя і адпачынак; прадукты харчавання і сельская гаспадарка; «зялёныя» тэхналогіі для зніжэння ўзроўню забруджвання навакольнага асяроддзя; бяспека і здароўе; тэхналогіі для асаблівых патрэб (вынаходствы для дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя);
  • вынаходства павінна ўяўляць сабой гатовы выраб; у выпадку калі гатовы выраб перавышае па вазе 10 кг, а па памеры 1 м у шырыню, вышыню або даўжыню, удзельнік можа прадставіць паменшаную працоўную мадэль;
  • выраб павінен быць цалкам зроблены рукамі дзяцей;
  • не прымаюцца да разгляду навуковыя даследаванні і вынаходствы, звязаныя з узбраеннем;
  • вынаходствы павінны быць бяспечнымі (вынаходствы, якія ўключаюць у сябе выбуховыя, лёгкаўзгаральныя рэчывы, атруты, нестабільныя рэчывы і жывыя арганізмы не прымаюцца да разгляду).

Важныя даты:

  • адборачны тур: 18 сакавіка – 30 траўня 2021 г.;
  • анлайн-рэгістрацыя праектаў, якія прайшлі адборачны тур: 1 чэрвеня – 31 жніўня 2021 г.;
  • праверка загружанай інфармацыі: 1 – 15 верасня 2021 г.;
  • адпраўка інфармацыі сябрам журы: 15 – 30 верасня 2021 г.;
  • судзейства: 1 – 7 кастрычнiка 2021 г.;
  • пасяджэнне сяброў журы: 15 – 27 кастрычніка 2021 г.;
  • анансаванне вынікаў: 1 лістапада 2021 г.

Больш падрабязную інфармацыю можна адшукаць на сайце ieyi.ru.

Заяўкі ад беларускіх удзельнікаў прымаюцца па электроннай пошце office@lexpatent.by да 30 мая 2021 г., кантактная асоба на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь Святлана Каралёва.

Заяўка павінна ўтрымліваць:

  • запоўненую рэгістрацыйную форму;
  • максімальна падрабязны матэрыял, які дасць магчымасць экспертам ацаніць праект, а таксама прыкладанні з ілюстрацыйным матэрыялам (малюнкі, схемы, карты, табліцы, фатаграфіі і да т.п.);
  • відэа пра ваша вынаходства на англійскай мове працягласцю не больш за 3 хвіліны. У відэа неабходна ўключыць наступную інфармацыю: як узнікла ідэя, якія праводзіліся даследаванні, у чым адметнасць / навізна, якое прымяненне, у чым камерцыйная прывабнасць, ці ёсць магчымасць далейшага развіцця або удасканалення.