Вынаходнiцтвы, якiя змянiлi свет: аўтобус

Складана – калі не сказаць немагчыма – уявіць сабе сучасны горад без грамадскага транспарту. Аўтобусы і метрапалітэн даўно сталі неад’емнай часткай і мегаполісаў, і невялікіх гарадоў. Першы ў свеце гарадскі аўтобус з рухавіком унутранага згарання выйшаў на маршрут 12 красавіка 1903 года ў Лондане. А ў Беларусі першая партыя аўтобусаў з’явілася 23 кастрычніка 1924 года. Тады па вуліцах Мінска пачалі свой рух шэсць аўтобусаў.