Lexpatent_logo

Кампанія «ЛЕКСПАТЭНТ» — ваш надзейны партнёр у галіне абароны інтэлектуальнай уласнасці

ЛЕКСПАТЭНТ –  адна з вядучых кампаній у Беларусі, якая спецыялізуецца выключна на аказанні паслуг у галіне інтэлектуальнай уласнасці. З 1997 года мы дапамагаем беларускім і замежным кліентам абараняць іх інтэлектуальную ўласнасць –  ад тэхнічных інавацый і канструктарскіх рашэнняў да таварных знакаў і фірменных найменняў.

Наша кампанія ў лічбах:

  • 28+ гадоў на рынку інтэлектуальнай уласнасці
  • 200+ гадоў вопыта ў сферы інтэлектуальнай уласнасці на ўсіх профільных супрацоўнікаў
  • 6 патэнтных павераных, 3 еўразійскія патэнтныя павераныя
  • 8 дасведчаных юрыстаў, у тым ліку кандыдат юрыдычных навук
  • 3000+ кліентаў са 100+ краін свету
  • на тэрыторыі 70+ краін мы ўжо аказалі дапамогу нашым беларускім (і не толькі) кліентам

Наші паслугі:

  • Комплексная стратэгія ў галіне ІУ. Ці варта інвеставаць у патэнтаванне тэхнічных распрацовак ці рэгістрацыю таварных знакаў, змагацца з парушальнікам правоў ці знайсці спосаб выгадна дамовіцца з ім, укладаць сродкі ў актыў, які не выкарыстоўваецца, ці выгадна яго прадаць — мы дапаможам вам выбраць аптымальную стратэгію абароны інтэлектуальнай уласнасці на любым этапе яе рэалізацыі, прапануючы экспертную ацэнку і практычныя рэкамендацыі з улікам вашых мэт і асаблівасцяў заканадаўства.
  • Рэгістрація і абарона. Наша каманда займаецца ўсімі этапамі рэгістрацыі ІУ, пачынаючы з падачы заявак і заканчваючы прадстаўленнем вашых інтарэсаў у нацыянальных і міжнародных органах.
  • Міжнароднае супрацоўніцтва. мы аказваем кансультацыйную падтрымку ў перамовах з замежнымі партнёрамі, дапамагаючы сэканоміць час, скараціць выдаткі і пазбегнуць памылак, якія могуць падарваць вашы намаганні ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
  • Вырашэнне спрэчак. У выпадку ўзнікнення канфліктаў нашы юрысты і патэнтныя павераныя ацэняць сітуацыю, разбяруцца, ці парушаюцца вашы правы, і дапамогуць абараніць іх у судзе або з дапамогай альтэрнатыўных механізмаў вырашэння спрэчак

Чаму варта даверыць нам вашу інтэлектуальную ўласнасць?

  • Досвед, правераны часам. ЛЕКСПАТЭНТ –  адна з найстарэйшых кампаній у Беларусі, якая аказвае патэнтна-прававыя паслугі. Мы раслі і развіваліся паралельна са станаўленнем патэнтнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і дасканала ведаем яе асаблівасці і нюансы.
  • Мы бяромся за самыя складаныя справы. Наша прафесійная каманда валодае неацэнным досведам удзелу ў розных разборах і заслужыла давер вядомых сусветных лідараў у галіне інавацый і вытворчасці.
  • Экспертыза, якой можна давяраць. Досвед, назапашаны за больш як 28 гадоў працы, пастаянна аналізуецца і захоўваецца ў кампаніі. Мы ганарымся тым, што ў нашай прафесійнай камандзе працуюць спецыялісты, якія займалі значныя пасады ў сферы кіравання ІУ і атрымалі прызнанне на высокім узроўні за іх уклад у развіццё ІУ.
  • Сямейныя традыцыі. Пакаленні патэнтных павераных і юрыстаў захоўваюць прыхільнасць нашай кампаніі да дасканаласці, забяспечваючы датрыманне самых высокіх стандартаў абслугоўвання.
  • Глабальны ахоп. Дзякуючы надзейнай сетцы партнёраў у СНД, Еўропе, ЗША, Канадзе, Бразіліі, Кітаі, В'етнаме, Паўднёвай Карэі, Індыі, ААЭ, Ізраілі, ПАР і многіх іншых краінах мы можам забяспечыць абарону вашых правоў на інтэлектуальную ўласнасць на міжнародным узроўні.
  • Доўгатэрміновае партнёрства. Многія нашы кліенты выбіраюць «ЛЕКСПАТЭНТ» у якасці доўгатэрміновага партнёра, давяраючы нам абарону сваіх інтарэсаў і падтрымку свайго далейшага развіцця. Мы ўжо выбудавалі трывалае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва з прадпрымальнікамі, стартапамі, універсітэтамі, малымі і сярэднімі прадпрыемствамі, а таксама буйнымі міжнароднымі карпарацыямі ў розных галінах.

Нашы кліенты

Нам давяраюць весці справы прадпрымальнікі і кампаніі самых розных памераў і з самых розных галін з Рэспублікі Беларусь і многіх іншых краін свету, сярод іх:

  • фізічныя асобы
  • стартапы
  • універсітэты
  • прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу
  • міжнародныя карпарацыі і інш.

Членства ў прафесійных супольнасцях

Члены нашай каманды з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі вядучых асацыяцый у галіне інтэлектуальнай уласнасці:

  • Грамадскага аб’яднання патэнтных павераных (Беларусь)
  • Міжнароднай асацыяцыі па ахове прамысловай уласнасці  (AIPPI)
  • Міжнароднай асацыяцыі па таварных знаках  (INTA)
  • Міжнароднага ліцэнзійнага таварыства  (LES International)
  • Групы па ахове таварных знакаў у галіне фармацэўтыкі (PTMG)
  • Асацыяцыі патэнтных павераных краін Азіі  (APAA(назіральнікі)

Вам трэба абараніць сваю інтэлектуальную ўласнасць? Шукаеце кампанію, якая клапоціцца пра сваіх кліентаў і лічыць інтэлектуальную ўласнасць найважнейшым актывам бізнесу? 

Патэлефануйце нам, мы будзем рады вам дапамагчы!