Кувыркоў Яўгенiй Уладзіміравіч

Кувыркоў Яўген

Інжынер па патэнтнай і вынаходніцкай працы

У кампаніі «Лекспатэнт» - з 2021 г.

Спецыялізацыя:

  • выбар стратэгіі аховы і абароны правоў на інтэлектуальную ўласнасць;
  • патэнтаванне вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой;
  • падтрыманне ў сіле аб'ектаў прамысловай уласнасці;
  • патэнтны пошук па таварных знаках;
  • пераклад навукова-тэхнічнай дакументацыі;
  • кансультаванне ў напісанні навуковых артыкулаў і формулы вынаходства патэнтаў у галіне біялагічных, хімічных і тэхнічных навук і суправаджэнне да апублікавання

Адукацыя:

  • Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, спецыяльнасць "Біятэхналогія", кваліфікацыя – інжынер-хімік-тэхнолаг. Здаў дзяржаўны экзамен і абараніў дыпломную работу з максімальна магчымымі адзнакамі 10 балаў.
  • Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, спецыяльнасць "Біятэхналогія", магістр біялагічных навук, з адзнакай

Дадатковая адукацыя:

  • Інстытут  біяінфарматыкі, курс “Асновы статыстыкі” (сертыфікат з адзнакай).
  • Нацыянальны даследчыцкі тэхналагічны ўніверсітэт “МІСіС”, курс “Кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю: асновы для інжынераў” (сертыфікат з адзнакай).
  • Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, курс “Афармленне правоў на аб’екты права прамысловай уласнасці “ (сертыфікат).

Мае досвед працы ў даследчыцкіх лабараторыях, у тым ліку за мяжой. Навуковыя інтарэсы: (i) рэгуляцыя ствалавых клетак біяміметычнымі матэрыяламі і бактэрыямі, (ii) нанаробаты, (iii) старэнне ствалавых клетак, (iv) метады рацыянальнага мыслення. Аўтар навуковых артыкулаў у вядучых навуковых часопісах, такіх як Advanced Healthcare Materials, Ultrasonics Sonochemistry, RSC Advances. 

Замежныя мовы:

  • англійская