У Дзяржаўным рэестры ліцэнзійных дагавораў, дагавораў уступкі і дагавораў закладу правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь падлягаюць рэгістрацыі дагаворы ўступкі выключных правоў у адносінах да наступных аб’ектаў права прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь:
Па дагаворы ўступкі выключнага права адзін бок (праваўладальнік) перадае належнае яму выключнае права на вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродак індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг у поўным аб’ёме другому боку.
Дагавор уступкі выключнага права заключаецца ў пісьмовай форме і падлягае рэгістрацыі. Недатрымліванне пісьмовай формы або патрабаванняў аб рэгістрацыі цягне за сабой несапраўднасць дагавора.
Дагавор уступкі выключнага права павінен утрымліваць умову аб памеры ўзнагароджання або парадку яго вызначэння ці непасрэднае ўказанне на бязвыплатнасць гэтага дагавора.
Выключнае права на вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродак індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг пераходзіць ад праваўладальніка да другога боку:
Дагавор уступкі выключных правоў на вынаходствы, якія ахоўваюцца еўразійскімі патэнтамі, рэгіструюцца ў Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.
Дагавор уступкі выключных правоў на падахоўныя ў Рэспубліцы Беларусь таварныя знакі, зарэгістраваныя па працэдуры Мадрыдскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі знакаў і (або) Пратакола да Мадрыдскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі знакаў, рэгіструюцца ў Міжнародным бюро Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.