Дагаворы аб закладзе маёмасных правоў

Маёмасныя правы, засведчаныя патэнтам, пасведчаннем, могуць быць прадметам закладу.

У сілу закладу крэдытор па забяспечаным закладам абавязацельстве (закладатрымальнік) мае права ў выпадку невыканання або неналежнага выканання даўжніком гэтага абавязацельства атрымаць задавальнне з кошту закладзенай маёмасці пераважна перад іншымі крэдыторамі асобы, якой належыць гэтая маёмасць (заклададавальніка), за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Дагавор аб закладзе маёмасных правоў, засведчаных пасведчаннем на таварны знак, а таксама змененні ў зарэгістраваныя дагаворы аб закладзе маёмасных правоў падлягаюць рэгістрацыі ў патэнтным органе. Недатрымліванне ўказанага патрабавання цягне за сабой несапраўднасць дагавора аб закладзе маёмасных правоў, змененняў дагавора.

Дагавор закладу права на еўразійскі патэнт рэгіструюцца ў Еўразійскай патэнтнай арганізацыі. Заклад права на еўразійскі патэнт узнікае з даты заключэння дагавора закладу або з даты, указанай у дагаворы закладу, у тым ліку з даты перадачы еўразійскага патэнта закладатрымальніку або ў Еўразійскае патэнтнае ведамства.