Аўтарскае права
У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аўтарскае права распаўсюджваецца на творы навукі, літаратуры і мастацтва, якія з’яўляюцца вынікам творчай дзейнасці, незалежна ад прызначэння і вартасці твораў, а таксама ад спосабу іх выяўлення.
Аўтарам прызнаецца фізічная асоба, творчай працай якой створаны твор. Аўтарскае права на твор узнікае ў сілу факта яго стварэння. Для ўзнікнення і рэалізацыі аўтарскага права не патрабуецца датрымлівання якіх-небудзь фармальнасцяў.
Аўтарскае права распаўсюджваецца як на абнародаваныя, так і на неабнародаваныя творы, якія існуюць у якой-небудзь аб’ектыўнай форме:
Пры надзяленнi твора на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аховай ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь уладальнік аўтарскага права на твор вызначаецца па заканадаўстве дзяржавы, на тэрыторыі якой мела месца дзеянне ці падзея, што паслужыла падставай для валодання аўтарскім правам.
Аб’ектамі аўтарскага права з’яўляюцца, у прыватнасці:
Ахова камп’ютарных праграм распаўсюджваецца на ўсе віды камп’ютарных праграм (у тым ліку аперацыйныя сістэмы), якія могуць быць выражаны на любой мове і ў любой форме, уключаючы зыходны тэкст і аб’ектны код.
Базы дадзеных ахоўваюцца як складнікі твора.
Аўтарскае права не распаўсюджваецца на ўласна ідэі, метады, працэсы, сістэмы, спосабы, канцэпцыі, прынцыпы, адкрыцці, факты.
Асабістыя немаёмасныя правы на творы навукі, літаратуры і мастацтва ахоўваюцца бестэрмінова. Выключнае права на твор дзейнічае на працягу жыцця аўтара і пяцідзесяці гадоў пасля яго смерці. Адлік тэрміну дзеяння выключнага права пачынаецца з 1 студзеня года, наступнага за годам, у якім меў месца юрыдычны факт, што з’яўляецца падставай для пачатку цячэння адпаведнага тэрміну. Сканчэнне тэрміну дзеяння выключнага права на твор азначае пераход гэтага твора ў грамадскі набытак.
Суаднясенне аўтарскага права і права на таварны знак
У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не могуць быць зарэгістраваныя ў якасці таварнага знака абазначэнні, тоесныя назве вядомага ў Рэспубліцы Беларусь твора навукі, літаратуры або мастацтва, персанажу або цытаце з такога твора, твору мастацтва ці яго фрагменту, без згоды праваўладальніка, калі права на адпаведны твор узнікла раней за дату прыярытэту рэгіструемага таварнага знака.
Сумежныя правы
Сумежныя правы распаўсюджваюцца на выкананні, фанаграмы, перадачы арганізацый эфірнага ці кабельнага вяшчання. Да выкананняў адносяцца выкананні артыстаў-выканаўцаў і дырыжораў, пастаноўкі рэжысёраў-пастаноўшчыкаў спектакляў. Для ўзнікнення і рэалізацыі сумежных правоў не патрабуецца датрымлівання якіх-небудзь фармальнасцяў.
Правы выканаўца прызнаюцца за ім, калі:
Правы вытворцы фанаграмы прызнаюцца за ім, калі:
Правы арганізацыі эфіранага ці кабельнага вяшчання прызнаюцца за ёй, калі арганізацыя мае афіцыйнае месцазнаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе перадачы з перадатчыкаў, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Асабістыя немаёмасныя правы выканаўца ахоўваюцца бестэрмінова.
Выключнае права на выкананне дзейнічае на працягу пяцідзесяці гадоў з моманту ажыццяўлення выканання, або першага запісу выканання, або першай перадачы выканання ў эфір ці па кабелі, або іншым чынам давядзення для ўсеагульнага ведама.
Выключнае права на фанаграму дзейнічае на працягу пяцідзесяці гадоў з моманту першай публікацыі фатаграмы ці на працягу пяцідзесяці гадоў пасля яе першага запісу, калі фанаграма не была апублікаваная на працягу гэтага тэрміну.
Выключнае права на перадачу арганізацыі эфірнага і кабельнага вяшчання дзейнічае на працягу пяцідзесяці гадоў адпаведна з моманту ажыццяўлення перадачы ў эфір ці з моманту ажыццяўлення перадачы па кабелі.
Адлік тэрміну дзеяння выключнага права пачынаецца з 1 студзеня года, наступнага за годам, у якім меў месца юрыдычны факт, які з’яўляецца падставай для пачатку цячэння адпаведнага тэрміну.
Сканчэнне тэрміну дзеяння выключнага права на аб’екты сумежных правоў азначае пераход гэтых аб’ектаў у грамадскі набытак.