Геаграфічнае ўказанне (ГУ) – гэта абазначэнне, якое ідэнтыфікуе тавар як той, які паходзіць з тэрыторыі пэўнага геаграфічнага абъекта, калi якасць, рэпутацыя або іншыя характарыстыкі тавару ў значнай ступені звязваюцца з яго геаграфічным паходжаннем. Паняцце “геаграфічнае ўказанне” ўключае ў сябе паняцце “найменне месца паходжання тавару”.
Найменне месца паходжання тавару (НМПТ) – гэта абазначэнне, якое ўяўляе сабой ці ўтрымлівае сучаснае або гістарычнае, афіцыйнае або неафіцыйнае, поўнае або скарочанае найменне геаграфічнага аб’екта, а таксама абазначэнне, вытворнае ад такога наймення, якое стала вядомым у выніку яго выкарыстання ў адносінах да тавару, адметныя ўласцівасці якога выключна ці галоўным чынам вызначаюцца характэрнымі для дадзенага геаграфічнага аб’екта прыроднымі ўмовамі і (або) людскімі фактарамі.
Гл. пералік зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь НМПТ/ГУ.
У Рэспубліцы Беларусь прававая ахова геаграфічнага ўказання даецца на падставе яго рэгістрацыі ў патэнтным органе – Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.
Не дапускаецца рэгістрацыя геаграфічнага ўказання, здольнага ўвесці спажыўца ў зман адносна месца вырабу тавару і (або) яго адметных уласцівасцяў.
На падставе рэгістрацыі выдаецца пасведчанне на права карыстання геаграфічным указаннем. Пасведчанне на права карыстання геаграфічным указаннем дзейнічае на працягу дзесяці гадоў з моманту падачы заяўкі ў патэнтны орган. Тэрмін дзеяння пасведчання можа быць прадоўжаны неабмежаваную колькасць разоў, кожны раз – на дзесяць гадоў.
Права карыстання зарэгістраваным геаграфічным указаннем можа быць дадзена любому фізічнаму і (або) юрыдычнаму асобам (асобе), аб'яднанню асоб, якія вырабляюць на тэрыторыі таго ж геаграфічнага аб'екта аналагічны тавар з тымі ж ўласцівасцямі, якасцю, рэпутацыяй ці іншымі характарыстыкамі.
Уступка права карыстання геаграфічным указаннем і даванне права карыстання ім на падставе ліцэнзіі не дапускаюцца.
Парушэннем выключнага права на геаграфічнае ўказанне прызнаецца выкарыстанне асобамі, якім не дадзена права карыстання такім геаграфічным указаннем, абазначэння, тоеснага або падобнага да ступені змяшэння з гэтым геаграфічным указаннем, для індывідуалізацыі тавараў, аднастайных з таварам, у дачыненні да якога зарэгістравана геаграфічнае ўказанне, а таксама для індывідуалізацыі неаднародных тавараў, калі выкарыстанне такога абазначэння здольна ўвесці спажыўца ў зман адносна месца вытворчасці (паходжання), асобых уласцівасцей, якасці, рэпутацыі або іншых характарыстык тавару, у значнай ступені абумоўленых яго геаграфічным паходжаннем, характэрнымі для дадзенага геаграфічнага аб'екта прыроднымі ўмовамі і (або) людскімі фактарамі, у тым ліку пры выкарыстанні геаграфічнага ўказання ў перакладзе або спалучэнні са словамі "від", "род", "тып", "стыль", "марка", "імітацыя", "метад", "як вырабляецца ў", "падобны", "аналагічны" і ім падобнымі.
Папераджальная маркіроўка. Уладальнік пасведчання можа прастаўляць побач з геаграфічным указаннем папераджальную маркіроўку ў выглядзе лацінскай літары R або R у акружнасці - (R) ці слоўных абазначэнняў – “геаграфічнае ўказанне” або “зарэгістраванае геаграфічнае ўказанне”, якія ўказваюць на тое, што выкарыстанае абазначэнне з’яўляецца геаграфічным указаннем, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь.
Асоба, якая валодае правам карыстання геаграфічным указаннем, можа патрабаваць выдалення з кантрафактных тавараў, этыкетак, упаковак тавараў незаконна прымененага абазначэння, тоеснага або падобнага да ступені змяшэння з геаграфічным указаннем, а пры немагчымасці выдалення - выняткі з грамадзянскага абароту і знішчэння кантрафактных тавараў, этыкетак, упаковак тавараў.
Асоба, якая валодае правам карыстання геаграфічным указаннем, мае права запатрабаваць ад парушальніка гэтага права пакрыцця нанесеных страт або выплаты кампенсацыі.
Суадносіны права на геаграфічнае ўказанне і права на таварны знак
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання” не могуць быць зарэгістраваныя ў якасці таварных знакаў у адносінах да любых тавараў абазначэнні, тоесныя ці падобныя да ступені змяшэння з геаграфічным указаннем, якое ахоўваецца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама з абазначэннем, заяўленым на рэгістрацыю ў якасці такога, калі яно валодае больш раннім прыярытэтам, за выключэннем выпадку, калі такія ўказанне ці падобнае да яго да ступені змяшэння абазначэнне ўключаны як непадахоўны элемент у таварны знак, які рэгіструецца на імя асобы, што мае выключнае права на такое ўказанне, калі рэгістрацыя таварнага знака ажыццяўляецца ў адносінах да тых тавараў, для індывідуалізацыі якіх зарэгістравана геаграфічнае ўказанне.