З мэтай фарміравання адзінай патэнтнай прасторы, стварэння для вынаходнікаў больш простай і таннай, у параўнанні з нацыянальнымі, працэдуры атрымання патэнта адразу ў некалькіх краінах былога СССР у 1995 годзе была падпісана Еўразійская патэнтная канвенцыя (ЕАПК), у адпаведнасці з якой створана міжнародная рэгіянальная сістэма прававой аховы вынаходстваў на аснове адзінага еўразійскага патэнта. У цяперашні час удзельнікамі Еўразійскай патэнтнай канвенцыі з'яўляюцца 8 краін: Рэспубліка Беларусь, Туркменістан, Рэспубліка Таджыкістан, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Казахстан, Азербайджанская Рэспубліка, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія. Прадстаўніцтва заяўнікаў перад Еўразійскай патэнтнай арганізацыяй ажыццяўляюць атэставаныя еўразійскія патэнтныя павераныя.
Сутнасць Еўразійскай патэнтнай сістэмы заключаецца ў тым, што на падставе адной заяўкі, пададзенай у Еўразійскую патэнтную арганізацыю (Масква), выдаецца адзін патэнт, які дзейнічае на тэрыторыі ўсіх краін-удзельніц.
Па заяўцы на выдачу еўразійскага патэнта на вынаходства Еўразійскае патэнтнае ведамства праводзіць фармальную экспертызу, ажыццяўляе патэнтны пошук міжнароднага тыпу, публікуе звесткі аб заяўцы і справаздачу аб пошуку. Па хадайніцтве заяўніка праводзіцца экспертыза па сутнасці, падчас якой заяўленае тэхнічнае рашэнне правяраецца на адпаведнасць яго крытэрыям аховаздольнасці: навізне, вынаходніцкаму ўзроўню, прамысловай прымяняльнасці. Па выніках правядзення экспертызы прымаецца рашэнне аб выдачы цi адмове ў выдачы еўразійскага патэнта. Пасля выдачы еўразійскага патэнта праваўладальнік мае магчымасць выбару дзяржаў-удзельніц ЕАПК, у якіх еўразійскі патэнт будзе падтрымлівацца ў сіле.
Еўразійскі патэнт дзейнічае на працягу 20 гадоў з даты падачы заяўкі. У адносінах да некаторых катэгорый вынаходстваў тэрмін дзеяння еўразійскага патэнта можа быць прадоўжаны, але не больш як на 5 гадоў.
Выплата пошлін, звязаных з атрыманнем і падтрыманнем ў сіле еўразійскага патэнта, ажыццяўляецца ў адно ведамства – ЕАПВ.
Перавагі працэдуры атрымання еўразійскага патэнта ў параўнанні з працэдурай атрымання нацыянальных патэнтаў у кожнай з краін-удзельніц ЕАПК заключаюцца ў наступным:
Больш падрабязная інфармацыя аб еўразійскай патэнтнай сістэме змяшчаецца на сайце Еўразійскага патэнтнага ведамства.