Lexpatent_logo

Еўрапейскі патэнт на вынаходства

Краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай патэнтнай канвенцыі: Аўстрыя, Албанія, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Северная Македонія, Мальта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Злучанае Каралеўства, Польшча, Партугалія, Румынія, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Турцыя, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія, а таксама Боснія і Герцагавіна*, Малдова**, Марока **, Туніс**, Камбоджа**, Грузія**.

* - краіна, у адносінах да якой можа быць пашырана дзеянне Еўрапейскага патэнта,

** - краіна, якая прызнае дзеянне Еўрапейскага патэнта.

Еўрапейская патэнтная канвенцыя дазваляе атрымаць патэнтную ахову ў краінах-удзельніцах канвенцыі шляхам падачы адной заяўкі, пры гэтым можа быць выкарыстана адна з афіцыйных моў Еўрапейскага патэнтнага ведамства (англійская, нямецкая або французская).

Заяўка можа быць пададзена ў Еўрапейскае патэнтнае ведамства ў Мюнхене, Гаазе або Берліне ці ў нацыянальнае патэнтнае ведамства любой з краін-удзельніц Еўрапейскай патэнтнай канвенцыі. Па заяўцы праводзіцца фармальная экспертыза, ажыццяўляецца пошук, публікацыя звестак аб заяўцы і справаздачы аб пошуку. Па хадайніцтве заяўніка праводзіцца экспертыза па сутнасці, падчас якой вынаходства правяраецца на адпаведнасць яго крытэрыям аховаздольнасці: навізне, вынаходніцкаму ўзроўню, прамысловай прымяняльнасці. Па выніках правядзення экспертызы прымаецца рашэнне аб выдачы цi адмове ў выдачы еўрапейскага патэнта ў адносінах да згаданых краін.

Калі заяўка на выдачу еўрапейскага патэнта была пададзеная на адной з афіцыйных моў (англійская, нямецкая або французская), то патэнт будзе аўтаматычна дзейнічаць у Вялікабрытаніі, Германіі, Ліхтэнштэйне, Люксембургу, Манака, Францыі і Швейцарыі. Для пацверджання аховы на тэрыторыі іншых краін неабходна прайсці працэдуру валідацыі, якая патрабуе падачы перакладу, прынамсі, формулы вынаходства на нацыянальную мову адпаведных краін.

Аб'ём выключных правоў, які даецца еўрапейскім патэнтам, у кожнай з краін будзе такім жа, як калі б у гэтых краінах былі атрыманыя нацыянальныя патэнты. Еўрапейскі патэнт дзейнічае на працягу 20 гадоў з даты падачы заяўкі.

Больш падрабязная інфармацыя аб еўрапейскай патэнтнай сістэме змяшчаецца на сайце Еўрапейскага патэнтнага ведамства.