- Таварныя знакі
- Вынаходствы
- Карысныя мадэлі
- Прамысловыя ўзоры
- Геаграфічныя ўказанні
- Сарты раслін
- Тапалогіі інтэгральных мікрасхем
- Сакрэты вытворчасці (ноу-хау)
- Фірменныя найменні
- Аўтарскае права і сумежныя правы
- Дагаворы ў сферы ІУ
Сакрэты вытворчасці (ноу-хау)
Сакрэты вытворчасці (ноу-хау) прызнаюцца аб’ектам інтэлектуальнай уласнасці (вынікамі інтэлектуальнай дзейнасці).
Звесткі, якія складаюць сакрэт вытворчасці (ноу-хау), ахоўваюцца ў рэжыме камерцыйнай тайны ў выпадку, калі яны:
- не з’яўляюцца агульнавядомымі або лёгкадаступнымі трэцім асобам у тых колах, якія звычайна маюць справу з такога роду звесткамі,
- маюць камерцыйную каштоўнасць для іх уладальніка праз невядомасць трэцім асобам,
- не з’яўляюцца аб’ектамі выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці,
- не аднесены ва ўстаноўленым парадку да дзяржаўных сакрэтаў.
Рэжым камерцыйнай тайны лічыцца ўстаноўленым пасля вызначэння складу звестак, што падлягаюць ахове ў рэжыме камерцыйнай тайны, і прыняцця асобай, якая правамерна валодае такімі звесткамі, сукупнасці мер, неабходных для забеспячэння іх канфідэнцыяльнасці.
Асоба, якая валодае сакрэтам вытворчасці (ноу-хау), можа перадаць усе ці частку звестак, з якіх ён складаецца, іншай асобе па дагаворы.
Не могуць складаць камерцыйную тайну звесткі:
- змешчаныя ва ўстаноўчых дакументах юрыдычнай асобы;
- змешчаныя ў дакументах, якія даюць права на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці;
- якія з’яўляюцца урачэбнай, адвакацкай, банкаўскай, падатковай ці іншай падахоўнай закону тайнай;
- аб нерухомай маёмасці, правах і абмежаваннях (абцяжараннях) правоў на нерухомую маёмасць, змешчаных у адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.
Асоба, якая правамерна валодае звесткамі, якія складаюць сакрэт вытворчасці (ноу-хау), мае права на абарону гэтых звесткак ад незаконнага выкарыстання. Права на абарону ўзнікае незалежна ад датрымлівання ў адносінах да гэтых звестак якіх-небудзь фармальнасцяў (рэгістрацыі, атрымання пасведчання і г.д.) і дзейнічае да тых часоў, пакуль захоўваюцца вышэйзгаданыя ўмовы.
Асоба, якая правамерна валодае сакрэтам вытворчасці (ноу-хау), мае права патрабаваць ад асобы, якая незаконна яго выкарыстоўвае, неадкладнага спынення такога выкарыстання, а таксама мае права выкарыстоўваць іншыя спосабы абароны, прадугледжаныя заканадаўствам.
У выпадку незаконнага азнакамлення са звесткамі, якія складаюць камерцыйную тайну, або незаконнага выкарыстання гэтых звестак, а таксама разгалашэння камерцыйнай тайны фізічныя і юрыдычныя асобы, дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаныя:
- спыніць дзеянні, звязаныя з незаконным азнаямленнем са звесткамі, якія складаюць камерцыйную тайну, або з незаконным выкарыстаннем гэтых звестак, а таксама з разгалашэннем камерцыйнай тайны;
- пакрыць страты (уключна з упушчанай выгадай), нанесеныя ўладальніку камерцыйнай тайны ў выніку незаконнага азнаямлення са звесткамі, якія складаюць камерцыйную тайну, або незаконнага выкарыстання гэтых звестак, а таксама разгалашэння камерцыйнай тайны.
Контрагент, які не забяспечыў у адпаведнасці з умовамі грамадзянска-прававога дагавора канфідэнцыяльнасці звестак, якія складаюць камерцыйную тайну, абавязаны пакрыць уладальніку камерцыйнай тайны страты (уключна з упушчанай выгадай), калі іншае не прадугледжана гэтым дагаворам.
Дзяржаўныя органы і іншыя асобы, якія атрымалі ў адпаведнасці з іх патрабаваннем доступ да камерцыйнай тайны, нясуць перад уладальнікам камерцыйнай тайны адказнасць за яе разгалашэнне, а таксама за незаконнае выкарыстанне звестак, што складаюць камерцыйную тайну, асобамі, якім яны сталі вядомыя ў сувязі з выкананнем працоўных (службовых) абавязкаў.