У Рэспубліцы Беларусь агульнавядомым таварным знакам можа быць прызнаны таварны знак, які ў выніку працяглага інтэнсіўнага выкарыстання набыў у Рэспубліцы Беларусь шырокую вядомасць сярод патэнцыйных спажыўцоў адпаведнага тавару.
Агульнавядомы ў Рэспубліцы Беларусь таварны знак з’яўляецца падставай для адмовы іншай асобе ў рэгістрацыі абазначэння ў якасці таварнага знака ці для прызнання несапраўднай рэгістрацыі таварнага знака, тоеснага ці падобнага да ступені змяшэння з гэтым агульнавядомым знакам – у адносінах да любых тавараў і/або паслуг.
Рашэнне аб прызнанні таварнага знака агульнавядомым у Рэспубліцы Беларусь прымаецца Апеляцыйным саветам пры Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці(далей — Апеляцыйны савет) па выніках разгляду заявы аб прызнанні адпаведнага таварнага знака агульнавядомым у Рэспубліцы Беларусь.
Пры вызначэнні агульнавядомасці таварнага знака пад увагу бяруцца, у прыватнасці, наступныя фактары:
Пералік таварных знакаў, прызнаных у Рэспубліцы Беларусь агульнавядомымі, можна паглядзець тут.