У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выключнае права на карысную мадэль ахоўваецца дзяржавай і сведчыцца патэнтам. Аб'ём прававой аховы, якая даецца патэнтам на карысную мадэль, вызначаецца формулай карыснай мадэлі.
Выключнае права на выкарыстанне карыснай мадэлі ўключае права выкарыстоўваць карысную мадэль па сваім меркаванні, калі гэта не парушае правоў іншых асоб, а таксама ўключае права забараняць выкарыстанне карыснай мадэлі іншым асобам.
Выключнае права на выкарыстанне запатэнтаванай карыснай мадэлі ажыццяўляецца патэнтаўладальнікам у перыяд дзеяння патэнта лічачы з даты публікацыі ў афіцыйным бюлетэні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці звестак аб выдачы гэтага патэнта.
Тэрмін дзеяння патэнта на карысную мадэль − 5 гадоў з даты падачы заяўкі. Дадзены тэрмін можа быць прадоўжаны патэнтным ведамствам Рэспублікі Беларусь па хадайніцтве патэнтаўладальніка, але не больш як на 3 гады.
Заяўка на выдачу патэнта на карысную мадэль падаецца ў патэнтнае ведамства Рэспублікі Беларусь − Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, які праводзіць экспертызу заяўкі і прымае рашэнне аб выдачы патэнта на карысную мадэль ці аб адмове ў выдачы патэнта.
Заяўка на выдачу патэнта на карысную мадэль павінна адносіцца да адной карыснай мадэлі або групы карысных мадэляў, звязаных паміж сабой настолькі, што яны ўтвараюць адзіную вынаходніцкую задуму (патрабаванне адзінства карыснай мадэлі).
Экспертыза заяўкі на прадмет адпаведнасці заяўленай карыснай мадэлі ўмовам патэнтаздольнасці не ажыццяўляецца. У ходзе правядзення экспертызы заяўкі на карысную мадэль правяраюцца наяўнасць неабходных дакументаў, датрымліванне ўстаноўленых патрабаванняў да іх і разглядаецца пытанне пра тое, ці адносіцца заяўленая прапанова да аб'ектаў карыснай мадэлі.
Карыснай мадэлі можа быць дадзена прававая ахова, калі яна:
Карысная мадэль прызнаецца новай, калі яна не з'яўляецца часткай узроўню тэхнікі. Пры гэтым узровень тэхнікі ўключае любыя звесткі, якія сталі агульнадаступнымі* ў свеце да даты прыярытэту карыснай мадэлі, а таксама звесткі аб іх адкрытым прымяненні ў Рэспубліцы Беларусь. Апрача таго, ва ўзровень тэхнікі ўключаюцца ўсе, якія маюць больш ранні прыярытэт, пададзеныя ў Рэспубліцы Беларусь іншымі асобамі неадкліканыя заяўкі на вынаходствы і карысныя мадэлі, а таксама запатэнтаваныя ў Рэспубліцы Беларусь вынаходствы і карысныя мадэлі.
* Не прызнаецца акалічнасцю, што перашкаджае прызнанню патэнтаздольнасці карыснай мадэлі, такое раскрыццё інфармацыі, датычнай карыснай мадэлі, аўтарам, заяўнікам або любой асобай, якая атрымала ад іх непасрэдна ці ўскосна гэтую інфармацыю, пры якім звесткі аб сутнасці карыснай мадэлі сталі агульнадаступнымі, калі заяўка на карысную мадэль пададзена ў патэнтны орган не пазней за дванаццаць месяцаў з даты раскрыцця інфармацыі. Пры гэтым абавязак даказвання дадзенага факта ляжыць на заяўніку.
Карысная мадэль прызнаецца прамыслова прымяняльнай, калі яна можа быць выкарыстаная ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, ахове здароўя і іншых сферах дзейнасці.
Прававая ахова не даецца:
Аўтарам карыснай мадэлі прызнаецца фізічная асоба, творчай працай якой яна створана. Калі карысная мадэль створана сумеснай творчай працай дзвюх і больш фізічных асоб, яны прызнаюцца сааўтарамі. Парадак карыстання правамі, якія належаць сааўтарам, вызначаецца пагадненнем паміж імі. Не прызнаюцца сааўтарамі фізічныя асобы, якія не зрабілі асабістага творчага ўнёску ў стварэнне карыснай мадэлі, а аказалі аўтару (сааўтарам) толькі тэхнічную, арганізацыйную ці матэрыяльную дапамогу або толькі спрыялі афармленню правоў на карысную мадэль і яе выкарыстанню.
Правы аўтара. Аўтару карыснай мадэлі належаць асабістыя немаёмасныя і звязаныя з імі маёмасныя правы. Права аўтарства (права прызнавацца аўтарам) з'яўляецца асабістым немаёмасным правам і ахоўваецца бестэрмінова. Права аўтарства з'яўляецца неадчужальным і неперадавальным.
Патэнтаўладальнік − асоба (ці асобы), якой (якім) выдадзены патэнт.
Права на атрыманне патэнта належыць:
Права на атрыманне патэнта на службовую карысную мадэль, створаную работнікам, належыць наймальніку, калі дагаворам паміж імі не прадугледжана іншае.
Правы і абавязкі патэнтаўладальніка. Патэнтаўладальніку належыць выключнае права на выкарыстанне запатэнтаванай карыснай мадэлі, якое ўключае права па сваім меркаванні выкарыстоўваць карысную мадэль, калі гэта не парушае правы іншых асоб, і права забараняць выкарыстанне карыснай мадэлі іншым асобам. Патэнтаўладальнік павінен выкарыстоўваць правы, якія даюцца патэнтам, без прычынення шкоды правам іншых асоб, інтарэсам грамадства і дзяржавы.
Па патрабаванні патэнтаўладальніка парушэнне яго выключнага права павінна быць спынена, а асоба, вінаватая ў парушэнні, абавязана пакрыць патэнтаўладальніку нанесеныя страты ў адпаведнасці з заканадаўствам.