25-26 лютага 2020 года каманда кампанii «Лекспатэнт» (Святлана Каралёва, Дар'я Ландо, Вікторыя Емяльянава) прыняла ўдзел у рэгіянальным семінары «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: новыя выклікі». Арганізатарамі семінара выступілі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Сусветная арганiзацыя iнтэллектуальнай уласнасцi і Асацыяцыя «БелБрэнд».
Святлана Каралёва стала актыўным удзельнікам дыскусіі па выніках працы секцыі «Практыка і праблемы ацэнкі і ўліку інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі. Нацыянальныя брэнды і іх значэнне для эканомікі». Яна звярнула ўвагу на неабходнасць актыўна прымяняць такую падставу для адмовы ў рэгістрацыі таварнага знака, як непраўдзівасць абазначэння або яго здольнасць ўвесці ў зман спажыўца адносна тавару, месца яго паходжання або яго вытворцы.
Дар'я Ландо выступіла з дакладам аб рэалізацыі мытнымі органамі мер па абароне выключных правоў уладальнікаў таварных знакаў у рамках секцыі «Асаблівасці правапрымяняльнай практыкі ў галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь».