Святлана Каралёва, дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ», патэнтны павераны, 2 красавіка 2020 г. выступіла на вэбінары для прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый па тэме «Закон аб геаграфічных указаннях: праца ў новых умовах». Вэбінар быў арганізаваны ТАА «БелБрэндАўдыт», Асацыяцыяй абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» і СЮА «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва». Выступленне Святланы, якая актыўна ўдзельнічала ў працы над праектам новай рэдакцыі Закона «Аб геаграфічных указаннях», было прысвечана перспектывам актывізацыі працэсу рэгістрацыі геаграфічных указанняў беларускімі вытворцамі.
У Рэспубліцы Беларусь з 17 ліпеня 2002 г. дзейнічае Закон «Аб геаграфічных указаннях». Новая рэдакцыя закона ўступіць у сілу 29 жніўня 2020 г. Распрацоўшчыкі ўпэўнены, што закон у новай рэдакцыі спросціць працэдуру атрымання аховы геаграфічных указанняў, што зробіць гэты аб'ект інтэлектуальнай уласнасці больш запатрабаваным і папулярным сярод нацыянальных вытворцаў.
Выкарыстанне геаграфічных указанняў, асабліва ў дачыненні да тавараў народнага промыслу, будзе спрыяць не толькі росту спажывецкай цікавасці да дадзеных тавараў, але і лепшай прадстаўленасці беларускіх рэгіёнаў і рэгіянальных культур як унутры краіны, так і за яе межамі, што, несумненна, павысіць рэпутацыю Беларусі ў цэлым.