Lexpatent_logo

26 красавіка − Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

Шаноўныя давернікі, калегі, сябры!

Мы віншуем вас з Міжнародным днём інтэлектуальнай уласнасці.

Усе канферэнцыі і форумы, што традыцыйна праводзяцца ў гэты дзень, адмененыя ў выніку той драматычнай сітуацыі, у якой усе мы знаходзімся ў апошнія месяцы. Аднак гэтая ж самая сітуацыя паказала, наколькі моцная і невычэрпная чалавечая здольнасць ствараць і вынаходзіць і наколькі вялікая яе роля ў крызісныя моманты. Лічбавыя тэхналогіі, якія дазваляюць нам дыстанцыйна працаваць і падтрымліваць зносіны. Робаты, якія даглядаюць хворых і дастаўляюць пакупкі. 3D-прынтары, якія друкуюць ахоўныя касцюмы і бескантактныя дзвярныя ручкі. Фільмы, серыялы і тэатральныя пастаноўкі, выкладзеныя праваўладальнікамі ў адкрыты доступ у якасці маральнай падтрымкі тым, хто застаецца дома. Сёння мы гаворым вялікі дзякуй аўтарам гэтых твораў і вынаходак і, як і ўвесь свет, з надзеяй сочым за працай вучоных,што вынаходзяць і выпрабоўваюць вакцыну супраць каранавіруса. Мы перакананыя, што чалавечы розум з яго настырнасцю абавязкова вырашыць і гэтую задачу, але ўсё ж жадаем нашым давернікам і калегам больш прыемных нагод для творчага пошуку, а таксама моцнага здароўя!

Ваш ЛЕКСПАТЭНТ