У сваёй працы, адстойваючы інтарэсы кліентаў і шукаючы ў іх абарону тую ці іншую інфармацыю, мы часцяком карыстаемся Вікіпедыяй як адной з самых папулярных інтэрнэт-крыніц.
15 студзеня 2021 года ёй спаўняецца роўна 20 гадоў. Гэтая інтэрнэт-энцыклапедыя, што ўзнікла ў студзені 2001 года, на сённяшні дзень з’яўляецца не толькі самым буйным даведнікам у інтэрнэце, але і самай аб’ёмнай энцыклапедыяй з усіх калі-небудзь створаных.
Вікіпедыя пачыналася ўсяго толькі як дадатковы праект для іншай энцыклапедычнай анлайн-платформы − «Нупедыі», заснаванай у 2000 годзе пры фінансавай падтрымцы кампаніі Bomis, Inc. Выканаўчы дырэктар кампаніі Джымі Уэйлз і галоўны рэдактар «Нупедыі» Лары Сэнгер і сталі бацькамі-заснавальнікамі Вікіпедыі.
Сваю базу і першых удзельнікаў Вікіпедыя атрымала з «Нупедыі», паступова абрастаючы ўсё большай колькасцю артыкулаў і наведвальнікаў. Некаторы час «Нупедыя» і Вікіпедыя існавалі паралельна, пакуль у 2003 годзе ўвесь масіў інфармацыі «Нупедыі» канчаткова не быў уключаны ў Вікіпедыю.
У 2007 годзе Вікіпедыя ўпершыню патрапіла ў спіс 10 самых папулярных сайтаў у ЗША, размясціўшыся на 9 месцы з 42,9 мільёнамі ўнікальных наведвальнікаў. Да канца 2016 года Вікіпедыя значылася шостай у спісе самых папулярных сайтаў у свеце. На сённяшні дзень яна ўтрымлівае больш за 50 мільёнаў артыкулаў і вядзецца на больш як 300 мовах.
Такую вялікую папулярнасць можна растлумачыць тым, што Вікіпедыя простая ў выкарыстанні і мае базу дадзеных, якая значна перавышае аналагічныя базы любых іншых даведнікаў і энцыклапедый.
З днём нараджэння, Вікіпедыя!