Lexpatent_logo

Сафія Гройсман: рэвалюцыя ў парфумерыі

Сафія Гройман нарадзілася ў мястэчку Любча ў Беларусі і з дзяцінства вылучалася найвастрэйшым нюхам. Маці Сафіі заўсёды брала яе з сабой на рынак, дзе дзяўчынка па паху выбірала самыя свежыя прадукты. У 1960 годзе сям’я пераехала ў Польшчу, дзе Сафія вывучала неарганічную і аналітычную хімію, а ў 1965 годзе – у ЗША. Сафія ўладкавалася ў International Flavors & Fragrances і адпрацавала ў гэтай кампаніі больш за 50 гадоў, прайшоўшы шлях ад лабаранта да віцэ-прэзідэнта. Яе поспех і рэпутацыя звязаныя з нестандартным падыходам да стварэння водараў і разбурэннем клішэ, што раней існавалі ў індустрыі. Гройсман адмовілася ад выкарыстання вялікай колькасці кампанентаў і пачала развіваць галоўны акорд паху, які ўключае ўсяго некалькі нот. Яе самая легендарная праца – “Trésor” ад Lancôme, які называюць водарам “дагары нагамі”, бо – у адрозненне ад звычайнай парфумы – густыя, цяжкія ноты ідуць у ім першымі.