Lexpatent_logo

Вынаходнiцтвы, якiя змянiлi свет: тэлефон

7 сакавіка 1876 года Аляксандр Бэл атрымаў патэнт ЗША № 174,465 на “метад і апарат для перадачы гукаў маўлення і іншых гукаў па тэлеграфе з дапамогай электрычных хваль”, які фактычна апісвае тэлефон. Аднак аналагічную ідэю паралельна распрацоўвала некалькі энтузіястаў, і першынство ў вынаходстве тэлефона дагэтуль аспрэчваецца. 11 чэрвеня 2002 года Кангрэс ЗША прызнаў адметны ўклад, які зрабіў у вынаходства тэлефона італьянскі імігрант Антоніа Меучы. Кангрэс пацвердзіў, што, калі б цяжкае матэрыяльнае становішча не перашкодзіла Меучы дапрацаваць або прадоўжыць пададзеную ім у 1871 годзе папярэднюю заяўку на вынаходства, патэнт № 174,465 не быў бы выдадзены.