Шаноўныя сябры!
Распачаты прыём заявак на ўдзел у 17-й Міжнароднай выставе юных вынаходнікаў (International Exhibition for Young Inventors–IEYI), што гэтым разам адбудзецца анлайн у перыяд з 1 верасня па 31 кастрычніка 2021 г. на базе штаб-кватэры ў г. Тайбэй (Тайвань).
Упершыню выстава была зладжана Японскім інстытутам вынаходстваў і інавацый (JIII) у Токіа ў 2004 г. Пазней яна праходзіла на тэрыторыі Тайваня, Малайзіі, Індыі, Інданэзіі, Кітая, Нігерыі, В’етнама і Тайланда. Па рашэнні Міжнароднага форума садзейнічання вынаходніцтву (IFIP) арганізатарам конкурсу і адказным за кіраванне сакратарыята з’яўляецца Тайванская Асацыяцыя развіцця творчасці.
Як і шмат гадоў таму, сёння мэтай выставы з’яўляецца заахвочванне творчасці і вынаходлівасці ў дзяцей і падлеткаў з усяго свету. Яна дае ўдзельнікам унікальную магчымасць прадставіць свае вынаходствы і абмяняцца досведам з іншымі ўдзельнікамі з розных краін. Выстава заклікана забяспечыць годны ўзровень канкурэнцыі паміж юнымі талентамі, дапамагчы ім перадаць свае веды равеснікам, а таксама развіць паміж краінамі супрацоўніцтва ў галіне інавацый.
Юныя прадстаўнікі Расіі бяруць удзел у гэтай прэстыжнай выставе з 2017 г., іх распрацоўкі ўжо атрымалі высокія ацэнкі Міжнароднага журы, а ўдзельнікі былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі. Інфармацыя пра выставу шырока асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі.
У 2020 г. сваіх удзельнікаў прадставіла Украіна, а сёлета паступіла прапанова запрасіць на выставу і юныя таленты Рэспублікі Беларусь. На наш погляд, удзел у выставе беларускіх падлеткаў дазволіць не толькі ўзмацніць іх інтарэс да вынаходніцтва, але і будзе садзейнічаць паляпшчэнню іміджу нашай краіны на міжнародным рынку інтэлектуальнай уласнасці.
Для ўдзелу неабходна прайсці адборачны этап. Удзел бясплатны.
Патрабаванні да ўдзельніка:
Конкурс ладзіцца ў дзвюх узроставых групах:
Навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій, каледжаў, а таксама іншых адукацыйных устаноў могуць прадставіць свае праекты як індывідуальна, так і ў складзе каманды з двух чалавек.
Умовы ўдзелу ў адборачным туры:
Важныя даты:
Больш падрабязную інфармацыю можна адшукаць на сайце ieyi.ru.
Заяўкі ад беларускіх удзельнікаў прымаюцца па электроннай пошце office@lexpatent.by да 30 мая 2021 г., кантактная асоба на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь Святлана Каралёва.
Заяўка павінна ўтрымліваць: