Ада Лаўлэйс (Аўгуста Ада Кінг (народжаная Байран), графіня Лаўлэйс) (1815 – 1852)
Сябра графіні Лаўлэйс англійскі матэматык Чарльз Бэбідж апісаў аналітычную машыну, здольную рабіць вылічэнні з дакладнасцю да дваццатага знака. У 1840 г. ён выступаў з лекцыяй пра сваю машыну ў Турынскім універсітэце. Тэкст лекцыі быў апублікаваны на французскай мове. Ада Лаўлэйс пераклала яго на англійскую, суправадзіўшы 52 старонкамі ўласных каментароў, у адным з якіх яна апісала алгарытм вылічэння з дапамогай машыны Бэбіджа лікаў Бэрнулі. Праца была надрукаваная з ініцыяламі “ААЛ”, і толькі ў 1953 г. адбылося яе перавыданне з пазначэннем імя Ады Лаўлэйс. Тады ж было прызнана, што машына Бэбіджа з’яўляецца прататыпам сучаснага камп’ютара, а каментары графіні Лаўлэйс – першай у свеце камп’ютарнай праграмай. Ада Лаўлэйс таксама прадказвала, што ў будучыні аналітычныя машыны здолеюць рашаць задачы любой складанасці, у тым ліку пісаць музыку і маляваць карціны.