Дар’я Ландо, начальнік юрыдычнага аддзела ТДА “ЛЕКСПАТЭНТ”, к.ю.н., узяла ўдзел у якасці эксперта ў круглым стале “Развіваныя рынкі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) – час ліцэнзаваць вашы інтэлектуальныя актывы”, арганізаваным фірмай “Гарадзіскі і Партнёры” ў рамках штогадовай віртуальнай канферэнцыі Міжнароднага ліцэнзійнага таварыства (LESI).
Круглы стол распачаўся з выступу Святланы Халіулінай, намесніка генеральнага дырэктара па прававых пытаннях кампаніі ТАА “ФАРМІНТЭРПРАЙСЕЗ”. Святлана падзялілася практычным досведам рэгістрацыі ліцэнзійных дагавораў у некальнікх краінах ЕАЭС.
Другая частка круглага стала была прысвечана абмеркаванню юрыдычных, дзелавых і практычных аспектаў, звязаных з падрыхтоўкай праектаў, заключэннем, рэгістрацыяй, выкананнем і скасаваннем ліцэнзійных дагавораў у пэўных краінах ЕАЭС, а менавіта ў Беларусі, Расіі і Казахстане.
Эксперты (Сяргей Мядзведзеў, к.ю.н., LLM, Партнер, начальнік юрыдычнага адддзела “Гарадзіскі і Парнёры”, Дар’я Ландо, к.ю.н., начальнік юрыдычнага аддзела “ТДА “ЛЕКСПАТЭНТ”, Мадзіна Турсунава, Партнёр кампаніі “Legalmax”) пракаментавалі адметнасці прававога рэгулявання і практыкі выкарыстання нормаў аб ліцэнзійных дагаворах у кожнай з краін па наступных пытаннях:
Усе ўдзельнікі круглага стала пагадзіліся з тым, што прыцягненне патэнтных павераных і юрыстаў, якія спецыялізуюцца на заканадаўстве канкрэтнай дзяржавы, неабходна на ўсіх стадыях існавання ліцэнзійнага дагавора. Такі падыход дазваляе пазбегнуць многіх памылак і выпрацаваць граматную стратэгію падрыхтоўкі і рэгістрацыі ліцэнзійнах дагавораў, а таксама абараніць правы бакоў ліцэнзійнага дагавора ў выпадку яго невыканання або неналежнага выканання.