Lexpatent_logo

Увага: фармакалагічныя падробкі

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, як мінімум кожны 10-ы медыцынскі прэпарат, які рэалізуецца ў развіваных краінах, − падробка. Людзі, якія прымаюць такія прэпараты, не толькі марна трацяць свае грошы, але і рызыкуюць здароўем і жыццём. 

Гэтым разам махляры актывізаваліся на фоне эпідэміі каранавіруса. У сакавіку СААЗ  ужо паведамляла пра выяўленне вакцыны “BNT162b2”, знойдзенай у Мексіцы і прызнанай фальсіфікаванай. У красавіку ў шэрагу індыйскіх гарадоў, дзе лютуе другая хваля эпідэіі ковід, былі арыштаваныя вялікія партыі падробленага процівіруснага прэпарату Remdesivir. На адрозненні ўпаковак арыгінальнага і падробленага прэпаратаў на сваёй старонцы ў Твітэры звяртае ўвагу афіцэр паліцыі Дэлі Monika Bhardwaj.

Сур’ёзнасць праблемы падробленых лекавых прэпаратаў пераацаніць немагчыма. Мадэльныя даследаванні Эдынбургскага ўніверсітэта паказалі, што ад 72000 да 169000 дзяцей могуць штогод паміраць ад пнеўманіі праз прыём нізкаякасных і падробленых антыбіётыкаў. 

Фармакалагічныя падробкі не толькі шкодзяць здароўю людзей, яны таксама прычыняюць страту эканоміцы, парушаюць інтэлектуальныя правы вытворцаў.