Lexpatent_logo

Джозэфіна Кокрэйн. Посудамыечная машына

Джозэфіна Кокрэйн (1839–1913) любіла ладзіць званыя абеды ў сваёй сядзібе ў штаце Ілінойс. Стары парцаляны посуд пасля гэтых абедаў мылі слугі, якія часта бывалі недастаткова ахайныя. Аднойчны, не далічыўшыся некалькіх талерак са свайго любімага сервіза, Джозэфіна ў адчаі ўсклікнула: «Калі больш ніхто не збіраецца вынайсці посудамыечную машыну, то гэта зраблю я!». З дапамогай дротавых накіравальнікаў яна зрабіла адсекі для посуду рознага дыяметра і змясціла іх унутры кола, якое апускалася ў медны кацёл. Рухавік круціў кола, а з дна катла біла і распырсквалася гарачая мыльная вада. Гэта была першая машына, у якой посуд мыўся з дапамогай напору вады, а не скрабкоў. У 1886 г. Джозэфіна Кокрэйн атрымала патэнт ЗША на сваё вынаходніцтва, а ў 1893 г. прэзентавала яго на Сусветнай выставе ў Чыкага, дзе была ўганаравана гран-пры.