Вынаходнік знакамітага тэлеграфнага кода Сэмюэль Морзэ да 40 гадоў быў абыякавым да навукі. Ён вучыўся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Англіі, быў вандроўным мастаком, заснаваў у Нью-Ёрку Нацыянальную акадэмію дызайну і стаў яе першым прэзідэнтам. Але пасля таго, як ў 1836 годзе Морзэ паказалі апісанне мадэлі тэлеграфа, ён цалкам аддаў сябе вынаходніцтву. 20 чэрвеня 1840 года Морзэ атрымаў патэнт на электрамагнітны тэлеграф, а 24 мая 1844 года паміж Вашынгтонам і Балтыморам была пасланая першая дэпеша па спосабе Морзэ з тэкстам: «Дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе». Азбука Морзэ грунтуецца на наступным прынцыпе: чым часцей якая-небудзь літара ўжываецца ў англійскай мове, тым прасцейшае спалучэнне кропак і працяжнікаў для яе кадзіравання.