Атрымаўшы ступень бакалаўра па хіміі, Стэфані Кволек збіралася працягваць вучобу і стаць лекарам. Каб зарабіць грошы на працяг адукацыі, яна ў 1946 г. уладкавалася ў кампанію «ДзюПон», у якой у выніку затрымалася на 40 гадоў. Разам з групай калег Кволек займалася вывучэннем уласцівасцяў палімераў і пошукам новага сінтэтычнага матэрыяла для аўтамабільных шын. У 1965 г. яна вынайшла поліпарафенілен-тэрафталамід – матэрыял у некалькі разоў больш трывалы, чым сталь, і пры гэтым вельмі лёгкі, які потым назвалі «Кеўлар». Сёння яго выкарыстоўваюць у вытворчасці бронежылетаў, тэнісных ракетак, хакейных клюшак, лодак, самалётаў, кабеляў, браніраваных аўтамабіляў, асабліватрывалых будаўнічых матэрыялаў, адзення і абутку для пажарнікаў. Стэфані Кволек стала першай жанчынай, якую кампанія «ДзюПон» уганаравала медалём Лавуазье за выдатныя тэхнічныя дасягненні.