Lexpatent_logo

27 ліпеня - дзень народзінаў гамбургера

Сёння, у дзень народзінаў гамбургера, − некалькі цікавых фактаў пра гэты знакаміты фастфуд!

На ролю "стваральніка" гамбургера прэтэндуе шмат рэстаратараў. Па адной з версій, прызнанай Бібліятэкай Кангрэса ЗША, у 1900 годзе Луі Лесінг з Нью-Хэйвэна прыгатаваў для наведвальнікаў свайго рэстарана "бутэрброд" з дзвюх булачак і катлеты. Гэта і быў першы гамбургер. А самы вялікі бургер у 2017 годзе прыгатавалі ў Нямеччыне (г. Пільстынг). Вага гатовай стравы склала 1164 кг.

Сёння вакол гамбургера таксама шмат гісторый і спрэчак. Напрыклад, у кастрычніку 2019 года ААТ "Бургер Рус" (франчайзі Burger King) звярнулася ў Распатэнт з просьбай спыніць прававую ахову таварнага знака "БІГ МАК", зарэгістраванага ў дачыненні да тавараў 30 класа МКТП на імя McDonald's Corporation.

ААТ "Бургер Рус" аргументавала сваё пярэчанне, у прыватнасці, тым, што абазначэнне "БІГ МАК" ужо ўвайшло ва ўсеагульны ўжытак як абазначэнне тавараў пэўнага віду, такіх як бургеры з дзвюма катлетамі на трайной булачцы, і што "БІГ МАКЙ" выкарыстоўваецца як агульнапрыняты тэрмін пры замове падобнай стравы ў рэстаранах хуткага харчавання (у тым ліку Burger King). Адмена прававой аховы таварнага знака "Біг Мак", на думку ААТ "Бургер Рус", прывядзе да ўзмацнення канкурэнцыі, зніжэння коштаў на прадукт, і, як вынік, біг мак стане больш даступным для насельніцтва Расійскай Федэрацыі.

Палата па патэнтавых спрэчках адхіліла пярэчанне ААТ "Бургер Рус" паколькі не былі прадстаўлены доказы, што таварны знак "БІГ МАК" увайшоў ва ўсеагульны ўжытак як абазначэнне тавараў пэўнага віду. У прыватнасці, не было даказана, што абазначэнне "БІГ МАК" доўгі час выкарыстоўвалася рознымі незалежнымі адзін ад аднаго вытворцамі, у выніку чаго яно набыло відавы характар. Не было прадстаўлена і доказаў выкарыстання дадзенага абазначэння ў якасці наймення тавару спецыялістамі адпаведных галін вытворчасці, работнікамі гандлю, спажыўцамі. Таксама ААТ "Бургер Рус" не змагло прывесці аб’ектыўныя дадзеныя пра тое, што адмена прававой аховы таварнага знака "БІГ МАК" адаб’ецца на ўзмацненні канкурэнцыі і паўплывае на зніжэнне коштаў на прадукт.