Lexpatent_logo

Вынаходнiцтвы, якiя змянiлi свет: тэлевізар

3 ліпеня 1928 года ў ЗША быў прададзены першы ў свеце тэлевізар. Гэты «дзіва-агрэгат» быў вынайдзены расійскім навукоўцам Уладзімірам Зварыкіным, які іміграваў у ЗША. Тэлевізар меў механічную разгортку і працаваў з дапамогай двух радыёпрыёмнікаў. Першы адказваў за выяву, другі − за гук, як звычайнае радыё. Першая ў свеце тэлевізійная станцыя выйшла ў эфір у Чыкага 12 чэрвеня 1928 года. Амаль праз тры гады, 29 красавіка 1931 года, першы вопытны сеанс тэлевяшчання адбыўся і ў СССР, а 15 лістапада 1934 года ўпершыню была праведзена тэлевізійная трансляцыя з гукам.