Lexpatent_logo

Вынаходнiцтвы, якiя змянiлi свет. Інтэрнэт

6 жніўня 1991 года Цім Бернэрс-Лі адкрыў першы ў свеце вэб-сайт - info.cern.ch. На ім былі апублікаваны апісанне працы Сусветнай павуціны і даведка пра браўзеры і вэб-серверы. Вы і цяпер можаце зайсці на гэты сайт і на свае вочы ўбачыць усё ў “першатворным” выглядзе. Першапачаткова інтэрнэт быў праектам Міністэрства абароны ЗША. Амерыканскія ваенныя даручылі распрацоўку адразу некалькім універсітэтам. У выніку была створана сетка «APRANET», папярэдніца інтэрнэту, а 29 кастрычніка 1969 года паміж двума вузламі сеткі было перададзена першае паведамленне.