17-я Міжнародная выстава юных вынаходнікаў (International Exhibition for Young Inventors - IEYI) пройдзе анлайн з 1 верасня па 31 кастрычніка 2021 г. на базе штаб-кватэры ў г. Тайбэй (Тайвань). Упершыню за час правядзення мерапрыемства ў ёй возьмуць удзел юныя таленты з Беларусі, працы якіх прайшлі адборачны тур: Аляксандр Чэрнiй з распрацоўкай “Сонечная печка-грыль” і Максім Яроменка з распрацоўкай “Прылада для палёгкі руху людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.
Удзел у выставе беларускіх падлеткаў узмоцніць іх цікавасць да вынаходніцтва, дапаможа ім абмяняцца ведамі з аднагодкамi, а таксама дапаможа развіць паміж краінамі супрацу ў галіне інавацый.
Кампанія "Лекспатэнт", прадстаўнік Міжнароднай выставы юных вынаходнікаў і спонсар каманды Беларусі, жадае Аляксандру і Максіму прадуктыўнага ўдзелу ў выставе!

