Lexpatent_logo

Вынаходнiцтвы, якiя змянiлi свет. Верталёт

29 верасня 1907 года адбыўся першы ў гісторыі вертыкальны палёт. Верталёт, пабудаваны братамі Луі і Жакам Брэге пад кіраўніцтвам прафесара Шарля Рышэ, узняўся на вышыню паўметра і трымаўся ў паветры адну хвіліну. Палёт адбываўся без пілота і не быў кіраваным. Першы ўстойліва кіраваны верталёт быў пабудаваны ў 1922 годзе на замову арміі ЗША. Канструктарам выступіў эмігрант з Расіі прафесар Георгій Батэзат. Яго верталёт здолеў узняцца з грузам на вышыню 5 м і знаходзіцца ў палёце некалькі хвілін.