Lexpatent_logo

Дзень нараджэння жавальнай рызінкі

23 верасня ў свеце адзначаецца дзень нараджэння жавальнай гумкі. Правобразам жуйкі былі кавалкі смалы, застылы сок, лістота і насенне раслін. 

«Белая гара», «Вяршкі з цукрам» і «Лакрычнік Лулу» — так называліся першыя жуйкі, вырабленыя прамысловым спосабам у 1848 годзе Джонам Кёрцісам на маленькай фабрыцы. Першы патэнт на жавальную гумку 27 лiпеня 1869 атрымаў Амас Тайлер з Таледа, Агайо. А праз пяць месяцаў яшчэ адзiн патэнт атрымаў зубны лекар Ўільям Сэмпл.  

Жуйка — супярэчлівая вынаходка. З аднаго боку — сапсаваныя ходнікі, сцены, лаўкі і дрэвы (гамфіці — тэрмін, якім абазначаюць шкоду, спрычыненную прылепленай жавальнай гумкай). З іншага — свежае дыханне, велізарныя бурбалкі і цікавыя гісторыі, звязаныя з ёй. 

Напрыклад, кажуць, што у 1911 годзе пілоты Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі прадухілілі аварыю самалёта, заляпіўшы дзірку ў вадзяной кашулі рухавіка ... жавальнай гумкай. 

Бурбалку-рэкардсмен з жуйкі (58,5 см) у 1994-м годзе надзьмула Сьюзен Мантгомеры з ЗША. 

Жавальная гумка адзначылася і ў мастацтве: італьянскі дызайнер Маўрыцыа Савіні ствараў з яе скульптуры.