21 кастрычніка 1879 года амерыканец Томас Эдысан выпрабаваў адно з найважнейшых вынаходстваў ХІХ стагоддзя – электрычную лямпу навальвання. Яго лямпа прапрацавала каля 40 гадзін. Пазней Эдысан змог павялічыць гэты час да некалькіх соцень гадзін і зрабіць лямпу дастаткова практычнай і танная, каб пачалася яе масавая вытворчасць. Папярэднікі Эдысана выкарыстоўвалі для ніці лямпы накальвання вугальнае валакно. Эдысан, які запатэнтаваў лямпу з плацінавай ніццю, але працягнуў пошукі больш таннага металу, правёў агулам каля 1500 даследаванняў разнастайных матэрыялаў. У сучасных лямпах выкарыстоўваюць амаль выключна ніці з вальфраму.