Lexpatent_logo

Бэт Нэсміт Грэм. Канцылярскі карэктар

Маладая амерыканская самотная маці Бэт Нэсміт у 1951 г. уладкавалася сакратаркай у Тэхаскі банк. У друкаваных машынках, на якіх у той час працавалі Бэт і яе калегі, выкарыстоўвалася лента з вугляродзістай плёнкі, з-за чаго сцерці памылку друку гумкай было немагчыма і даводзілася перадрукоўваць старонку цалкам. Аднойчы, назіраючы за працай маляроў, Бэт зразумела, што памылкі другу можна не сціраць, а наўпрост зафарбоўваць – напрыклад, белай тэмперай. На працягу 5 гадоў яна эксперыментавала са складам фарбоўнай вадкасці, і дапамагаў ёй у гэтым школьны настаўнік хіміі яе сына. Калегі ўвесь час пазычалі ў Бэт яе цуда-карэктар, і, зразумеўшы, што справа можа стаць прыбытковай, у 1956 г. яна наладзіла вытворчасць вадкасці «Mistake Out». Пазней вынаходніцтва было запатэнтавана і атрымала новую назву «Liquid Paper». У 1979 г. Бэт Нэсміт прадала завод «Liquid Paper» кампаніі «Gillette» за 47,5 мільёна доллараў.