Lexpatent_logo

Вынаходнiцтвы, якiя змянiлi свет. Рэнтгенаўскае выпраменьванне

Адкрыццё рэнтгенаўскіх прамянёў здзейсніла пераварот у медыцыне. А зрабіў гэтае адкрыццё нямецкі фізік Вільгельм Конрад Рэнтген практычна выпадкова. 8 лістапада 1895 года Рэнтген ужо зачыняў на ноч сваю лабараторыю, але яго ўвагу прыцягнула дзіўнае зялёнае свячэнне папяровага экрана, пакрытага крышталямі барыю, які ляжаў непадалёк ад катодна-прамянёвай трубкі. Трубка была з усіх бакоў закрыта шчыльным чорным кардонам, і навуковец прыйшоў да высновы, што свячэнне выклікаюць невядомыя прамяні, названыя ім пасля Ікс-прамянямі. Патраціўшы некалькі месяцаў на іх вывучэнне, Рэнтген вызначыў, што гэтыя прамяні валодаюць здольнасцю прасвечваць прадметы наскрозь.