Lexpatent_logo

Дзень народзінаў касавага апарата

Адкуль з'явіўся выраз “прабіць чэк”? Які прадмет падказаў ідэю стварыць механізм, што фіксуе паступленне грошай?

Расказваем гісторыю стварэння касавага апарата.

Першы касавы апарат запатэнтаваў 4 лістапада 1879 года Джэймс Рыці, уласнік папулярнага Салуна ў Агаё. Нягледзячы на вялікую колькасць наведнікаў, салун быў стратным — значная частка выручкі асядала ў кішэнях нядобрасумленных працаўнікоў. Джэймс змяняў супрацоўнікаў, сачыў за імі, але адчувальнага выніку не атрымваў. Аднойчы, вандруючы на параходзе, Джэймс Рыці зазірнуў у машыннае аддзяленне і звярнуў увагу на тахометр, што падлічвае звароты вяслярнага вала. Прылада наштурхнула на ідэю стварэння механізма, які будзе фіксаваць выручку з кожнага продажу ў салуне. Па вяртанні Джэймс Рыці сканструяваў першы касавы апарат.  Пазней ён быў некалькі разоў удасканалены: дадалася папяровая стужка, на якой для пакупніка прабіваўся вынік (адгэтуль і выраз - “прабіць чэк”) і скрыначка для наяўных грошай.

У 1881 годзе Рыці прадаў патэнт і вярнуўся да кіравання салунам, з якога некалі і пачалася гісторыя вялікага вынаходства.