Lexpatent_logo

Дораці Кроўфут-Ходжкін. Рэнтгенаструктурны аналіз біямалекул

Дораці Кроўфут нарадзілася ў сям'і англійскіх археолагаў, правяла дзяцінства ў Егіпце, удзельнічала ў раскопках старажытнага горада Джараш, але ў выніку абрала кар'еру хіміка, і справай усяго яе жыцця стаў рэнтгенаструктурны аналіз – вызначэнне трохмернай структуры малекул з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў. Даследаваўшы такім чынам малекулу вітаміна В12, Дораці Кроуфут-Ходжкін дапамагла выявіць яго ролю ў арганізме. Яна таксама вызначыла прасторавую будову малекулы інсуліну, якая складаецца амаль з 800 атамаў, і дала мноства лекцый пра важнасць інсуліна для хворых на дыябет. У 1964 г. Дораці Кроуфут-Ходжкін была ўганаравана Нобелеўскай прэміяй па хіміі. Гэтая жанчына ўсё жыццё прытрымлівалася левых поглядаў і актыўна выступала супраць сацыяльнай няроўнасці. З 1976 па 1988 гг. яна ўзначальвала антываенны Пагуошскі рух вучоных.