18 снежня 1903 года самалёт “Флаер-1”, пабудаваны ў ЗША братамі Орвілам і Уілбурам Райт, узняўся ў паветра і здзейсніў першы ў свеце ўстойлівы кіруемы палёт. “Флаер-1” пратрымаўся ў паветры 59 секундаў і праляцеў 260 метраў. Сведкамі палёту сталі чацвёра дарослых і адзін вясковы хлопчык, таму палёт добра задакументаваны. На пачатку ХХ стагоддзя многія вынаходнікі спрабавалі ажыццявіць палёт на апараце, цяжэйшым за паветра, але гэтыя спробы ці праваліліся, ці не былі засведчаныя.