Lexpatent_logo

Вынаходнiцтвы, якiя змянiлi свет. Метро

Калі метро спыніць сваю працу хаця б на гадзіну, у горадзе здарыцца транспартны калапс. Першая ў свеце лінія метро была адчыненая 10 студзеня 1863 года ў Лондане. Яна налічвала 7 станцый і мела працягласць 3,6 км. Будаўніцтвам метро займалася кампанія “Metropolitan Railways”. Менавіта ад яе назвы і паходзіць слова “метрапалітэн”, якое ўжываецца сёння ў многіх краінах. А самі лонданцы называюць сваё метро  “tube” (у перакладзе з англійскай – “труба”) – па форме яго круглых і даволі вузніх тунэляў.