Lexpatent_logo

Мэры Андэрсан. Дворнікі для аўтамабіля

Падчас вандроўкі ў Нью-Йорк зімой 1902 г. Мэры Андэрсан заўважыла, што з-за снегападу вядоўца трамвая вымушаны ехаць з адчыненымі вокнамі, каб хоць як-небудзь бачыць дарогу. Вярнуўшыся дадому, яна наняла інжынера і разам з ім сканструявала шклоачышчальнік, якім вядоўца мог бы кіраваць наўпрост з салона транспартнага сродку. Канструкцыя складалася з рычага і злучанага з ім гумовага скрабка, які рухаўся назад і ўперад па вонкавай паверхні ветравога шкла. Прыляганне скрабка да шкла забыспечвалася з дапамогай процівагі. У 1903 г. Мэры Андэрсан атрымала патэнт на сваё вынаходніцтва, але аўтамабільная прамысловасць звярнула на яго ўвагу толькі тады, калі патэнтныя правы на яго ўжо скончыліся. У 1922 г. дворнікі Мэры Андэрсан былі ўпершыню ўжыты ў якасці стандартнага абсталявання ў аўтамабілях Кадылак.