Lexpatent_logo

Распачаты прыём заявак на ўдзел у 18-й Міжнароднай выставе юных вынаходнікаў!

Шаноўныя сябры!

Распачаты прыём заявак на ўдзел у 18-й Міжнароднай выставе юных вынаходнікаў (International Exhibition for Young Inventors–IEYI), што адбудзецца у снежні ў г. Тайбэй (Тайвань). 

Упершыню выстава была зладжана Японскім інстытутам вынаходстваў і інавацый (JIII) у Токіа ў 2004 г. Пазней яна праходзіла на тэрыторыі Тайваня, Малайзіі, Індыі, Інданэзіі, Кітая, Нігерыі, В’етнама і Тайланда. Па рашэнні Міжнароднага форума садзейнічання вынаходніцтву (IFIP) арганізатарам конкурсу і адказным за кіраванне сакратарыята з’яўляецца Тайванская Асацыяцыя развіцця творчасці. 

Як і шмат гадоў таму, сёння мэтай выставы з’яўляецца заахвочванне творчасці і вынаходлівасці ў дзяцей і падлеткаў з усяго свету. Яна дае ўдзельнікам унікальную магчымасць прадставіць свае вынаходствы і абмяняцца досведам з іншымі ўдзельнікамі з розных краін. Выстава заклікана забяспечыць годны ўзровень канкурэнцыі паміж юнымі талентамі, дапамагчы ім перадаць свае веды равеснікам, а таксама развіць паміж краінамі супрацоўніцтва ў галіне інавацый. 

Юныя прадстаўнікі Расіі бяруць удзел у гэтай прэстыжнай выставе з 2017 г., іх распрацоўкі ўжо атрымалі высокія ацэнкі Міжнароднага журы, а ўдзельнікі былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі. Інфармацыя пра выставу шырока асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі. 

У 2020 г. сваіх удзельнікаў прадставіла Украіна, а ў 2021 г. прынялі ўдзел і юныя таленты Рэспублікі Беларусь, сярод якіх Аляксандр Чэрній і Максім Яроменка з Віцебскага гасударственнага технічнага коледжу сталі бронзавымі пераможцамі. 

На наш погляд, удзел у выставе беларускіх падлеткаў дазволіць не толькі ўзмацніць іх інтарэс да вынаходніцтва, але і будзе садзейнічаць паляпшчэнню іміджу нашай краіны на міжнародным рынку інтэлектуальнай уласнасці. 

Для ўдзелу неабходна прайсці адборачны этап. Удзел бясплатны. 

Патрабаванні да ўдзельніка: 

  • узрост ад 6 да 18 гадоў (уключна);
  • веданне англійскай мовы не ніжэйшае за ўзровень intermediate. 

Конкурс ладзіцца ў дзвюх узроставых групах: 

  • ад 6 да 13 гадоў – Юніёры (Junior);
  • ад 14 да 18 гадоў – Майстры (Senior). 

Навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій, каледжаў, а таксама іншых адукацыйных устаноў могуць прадставіць свае праекты як індывідуальна, так і ў складзе каманды да трох чалавек. 

Умовы ўдзелу ў адборачным туры: 

праект павінен адпавядаць адной з дзевяці тэматычных катэгорый:

  • барацьба са стыхійнымі бедствамі;
  • адукацыя;
  • развіваючыя тэхналогіі і спорт;
  • прадукты харчавання і сельская гаспадарка;
  • «зялёныя» тэхналогіі;
  • бяспека і здароўе;
  • тэхналогіі для асаблівых патрэб;
  • тэхналогіі для пажылых людзей;
  • прамысловы дызайн і зручныя прылады для паўсядзённых патрэб. 

Вынаходства павінна ўяўляць сабой гатовы выраб; у выпадку калі гатовы выраб перавышае па вазе 10 кг, а па памеры 1 м у шырыню, вышыню або даўжыню, удзельнік можа прадставіць паменшаную працоўную мадэль. 

Выраб павінен быць цалкам зроблены рукамі дзяцей. 

Не прымаюцца да разгляду навуковыя даследаванні і вынаходствы, звязаныя з узбраеннем. 

Вынаходствы павінны быць бяспечнымі (вынаходствы, якія ўключаюць у сябе выбуховыя, лёгкаўзгаральныя рэчывы, атруты, нестабільныя рэчывы і жывыя арганізмы не прымаюцца да разгляду). 

Больш падрабязную інфармацыю можна адшукаць на сайце ieyi.ru. 

Заяўкі ад беларускіх удзельнікаў прымаюцца па электроннай пошце office@lexpatent.by да 31 мая 2022 г., кантактная асоба на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь Святлана Каралёва. 

Заяўка павінна ўтрымліваць: 

  • запоўненую рэгістрацыйную форму;
  • максімальна падрабязны матэрыял, які дасць магчымасць экспертам ацаніць праект, а таксама прыкладанні з ілюстрацыйным матэрыялам (малюнкі, схемы, карты, табліцы, фатаграфіі і да т.п.);

відэа пра ваша вынаходства на англійскай мове працягласцю не больш за 3 хвіліны. У відэа неабходна ўключыць наступную інфармацыю: як узнікла ідэя, якія праводзіліся даследаванні, у чым адметнасць / навізна, якое прымяненне, у чым камерцыйная прывабнасць, ці ёсць магчымасць далейшага развіцця або удасканалення.