Падзеяй для спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці стаў арганізаваны Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Форум “Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІУ – 30” (27 – 28 красавіка 2022 г., Мінск, Беларусь).
Юбілей патэнтнага органа – гэта не толькі канстатацыя трыццацігадовага існавання самастойнай нацыянальнай сістэмы аховы інтэлектуальнай уласнасці, але і сведчанне паспяховага аказання патэнтнымі паверанымі ТДА “ЛЕКСПАТЭНТ” паслуг, скіраваных на набыццё, рэалізацыю і абарону выключных правоў нашымі давернікамі.
Да ўдзелу ў Форуме былі запрошаныя Святлана Каралёва, дырэктар ТДА “ЛЕКСПАТЭНТ”, патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь, еўразійскі патэнтны павераны, і Дар’я Ландо, кандыдат юрыдычных навук, начальнік юрыдычнага аддзела ТДА “ЛЕКСПАТЭНТ”.
Выступленні і дыскусіі былі прысвечаныя ролі інтэлектуальнай уласнасці ў інавацыйным развіцці Беларусі, уплыву навукі і інавацый на эканоміку, пытанням камерцыялізацыі аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, ацэнцы перспектыў рэгіянальнай аховы такіх аб’ектаў.
Дар’я Ландо выступіла з дакладам у якасці нацыянальнага каардынатара ў межах Нацыянальнага праекта па развіцці інтэлектуальнай палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўстаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых арганізацый Беларусі.
З улікам вопыту, атрыманага пры распрацоўцы палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўстаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях ва ўзаемадзеянні з Сусветнай арганізацыяй інтэлектаульнай уласнасці 10 снежня 2020 г., мы будзем радыя дапамагчы нашым давернікам з распрацоўкай іх лакальных палітык у галіне інтэлектуальнай уласнасці.