Lexpatent_logo

У Рэспубліцы Беларусь пачала працаваць сістэма электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці

Рады паведаміць, што з 1 кастрычніка 2022 года ў Беларусі стала даступная электронная падача заявак на вынаходкі, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры і таварныя знакі.

Патэнтныя павераныя нашай кампаніі прымалі ўдзел у тэсціраванні сістэмы, і, як аказалася, першая заяўка, пададзеная шляхам электроннай падачы, была пададзена намі.

Цяпер праз партал можна падаць электронную заяву аператыўна і нават у нерабочы час.

Яшчэ адна перавага электроннай падачы дакументаў - гэта зніжэнне на 15% патэнтнай пошліны за падачу заявы і пошліны за фармальную экспертызу.

Запрашаем нашых кліентаў і тых, хто толькі плануе такімі стаць, скарыстацца магчымасцямі электроннай падачы дакументаў пры нашай падтрымцы.