Упершыню камп’ютарная мыш была прадстаўлена галоўным інжынерам Стэнфардскага даследчыцкага інстытута Дугласам Энгельбартам у Сан-Францыска на паказе інтэрактыўных прылад 9 снежня 1968 года. Тады мышка, якая атрымала сваю назву праз падабенства дроту з мышыным хвастом, была далёкая ад паняцця эрганамічнасці: вынаходства выглядала як драўляны куб з чырвонага дрэва з адной кнопкай, дротам і перапендыкулярна размешчанымі колкамі. Замоўцу вынаходства, касмічнае агенцтва NASA, вынік не задаволіў: з мышшу немагчыма працаваць у бязважкасці. Але кам’ютарная супольнасць сустрэла распрацоўку з імпэтам.
У 1967 годзе Дуглас Энгельбарт падаў у Патэнтнае ведамства ЗША заяўку, а 17 лістапада 1970 года быў выдадзены патэнт № 3,541,541. Афіцыйная назва прылады была «Індыкатар становішча X-Y для сістэмы адлюстравання». Ліцэнзіі на выкарыстанне тэхналогіі былі выдадзеныя Apple, Xerox і іншым кампаніям.
Паступова мышку дапрацоўвалі, амаль штогод з’яўляліся новыя і новыя патэнты на яе ўдасканаленыя мадэлі. З развіццём тэхналогій змянялася форма мышкі, імкліва змяншаўся і яе кошт, які першапачаткова дасягаў ледзь не 1000 долараў. Але амаль нязменнай пакуль застаецца нахіленая выява курсора мышы на экране манітора – даніна традыцыі, бо ў першых кам’ютарах было вельмі нізкае распазнаванне экрана.
Сёння збольшага выкарыстоўваюцца “бясхвостыя” (бяздротавыя) мышкі. Дарэчы, у прыродзе такія мышкі таксама сустракаюцца :)