Lexpatent_logo

Супрацоўнікі ТДА “ЛЕКСПАТЭНТ” Галіна Вашук і Дар’я Ландо сустрэліся з членамі Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў

2 лютага 2023 г. па запрашэнні Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў (далей АМФВ) Галіна Вашук, намеснік дырэктара ТДА “ЛЕКСПАТЭНТ”, патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь, і Дар’я Ландо, кандыдат юрыдычных навук, начальнік юрыдычнага аддзела ТДА “ЛЕКСПАТЭНТ”, правялі семінар на тэму “Заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці: тэндэнцыі і перспектывы”.

У межах сустрэчы асаблівы інтарэс выклікалі пытанні абмежавання выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, будучага змянення парадку выдачы прымусовых ліцэнзій. Удзельнікі семінара абмеркавалі практыку дасудовага ўрэгулявання патэнтных спрэчак у галіне фармацэўтыкі і практыку судовага разгляду спрэчак з удзелам членаў АМФВ.