У Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці супрацоўнікі ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» Святлана Каралёва і Дар’я Ландо выступілі на рэспубліканскім семінары, прысвечаным пытанням інтэлектуальнай уласнасці, які традыцыйна праводзіцца ў гэты дзень Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай. Сёлета семінар праводзіўся ў юбілейны 25-ы раз!

Выступ Святланы Каралёвай быў прысвечаны аўдыту аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, Дар'і Ландо – пераходу маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці пры рэарганізацыі юрыдычнай асобы.
